Мікі Маўс (Mickey Mouse) па-беларуску – Шчаслівыя манеткі

Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг - Мікі і Міні загадваюць жаданне і кідаюць манетку ў калодзеш жаданняў, але Піт выкрадае адтуль усе шчаслівыя манеткі. Мультсерыял «Мікі Маўс» з сезонаў 2013—2019 гадоў. У гэтых сезонах адбылося вяртанне легендарнага мышаняці, якое нарадзілася ў далёкім 1928 годзе. Адметнасць выбраных серый у тым, што яны выкананы ў класічным дыснееўскім стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. У выніку атрымаўся вельмі яскравы і эмацыянальны мультфільм з добрым гумарам, павучальны і забаўляльны! Бесклапотнае мышаня Мікі падарожнічае па свеце і трапляе ў розныя камічныя сітуацыі. Яго паўсюль суправаджаюць сябры: ці не заўжды незадаволены Дональд, гарэза Плута, дзіўнаваты Гуфі, весялушка Міні і тэмпераментная Дэйзі. Уся кампанія запрашае далучыцца да іх прыгод, сумаваць не давядзецца! Па-беларуску агучана студыяй Плэйліст з усімі серыямі Мікі Маўса па-беларуску тут:
Back to Top