Пра Купалле і ведзьму – Галіна і Віктар Саранковы, Краснаполле
Святкаванне Купалля і расповед пра купальскія песні, пошук светлячкоў – папараць-кветкі. Расповед пра ведзьму – яна адбірала малако ў кароў. Хлопчык ішоў міма, падгледзеў ведзьміна чараўніцтва і паўтарыў яе дзеянні, прыйшоў дадому і ад ягонай аброці са ступы пацякло малако. Так ведзьму і выкрылі.
Віктар Міхаійлавіч Саранкоў, 1957 г.н. (родам з в. Глыбаў Краснапольскага р-на)
Галіна Дзям’янаўна Саранкова, 1958 г.н. (родам з в. Глыбаў Краснапольскага р-на) Запіс: , Надзея Бацілава, Вольга Семчанка