Віктар Шалкевіч - Вялікае дзякуй (2005)

Адныя з нас позірк кіруюць на захад, Другія з надзеяй глядзяць на усход. У суквецці вялікіх, салідных народаў Стрычыць мой малы, ненадзейны народ. Я першыя словы з маленства засвоіў, Як толькі на ножанькі цвёрда ўстаў. Я гэныя словы на мамчынай мове Штодзень як мадлітву святую шаптаў: “Дзякуй, вялікае дзякуй, Што ваша вяроўка так моцна не цісне, не трэ. Дзякуй, вялікае дзякуй, За тое, што сонца над стрэхай, а ноч на дварэ.
Back to Top