BarRokka - Навагодні вечар

Вось і падышоў год да свайго лагічнага канца. Для кагосці ён быў складаным, для іншага наадварот. Як бы там не было, хутчэй за ўсё ён быў насычаны на падзеі. Напрыклад, у нас адбылося шмат падзей. Мы выступілі са сваей праграмай у Рэспубліканскім Тэатры Беларускай Драматургіі, змагаліся на Басовішчы за званне найлепшага маладога гурта, выступалі на вулічных фестывалях, пешаходках, Вуліцы Ежы і яшэ колькі выступаў было ў розных барах, у тым ліку і паза межамі Менску. Шмат чаго адбылося зусім небачнага, але пра гэта крышачку пазней, у наступным годзе. Канешне, запісаў мы выпусцілі зусім няшмат, толькі самотнік “Зімовая“. Таму спяшаемся выправіцца і дорым вам гэты навагодні трэк-віншаванне. З Новым Годам, сябры і дзякуй што падтрымліваеце нас! Трэба ў Новым Годзе крыху пачакаць Будзе свет і згода Будзе час кахаць Музыка: Лізавета Леўчык Тэкст: Андрэй Леўчык Аранжыроўка: BarRokka Гук: Everest Media Відэа: Улад Кашеўскі
Back to Top