Выязная праграма «Літаратурны калейдаскоп: культурная тэрапія на любы густ»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае дарослых і дзяцей на культурную тэрапію ў праграме “Літаратурны калейдаскоп”. Мы прапануем: - прэзентацыю выставы “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”, квэст па выставе - пазнавальна-забаўляльныя музейныя заняткі: “Кніганоша або падарожжа па зачарованым царстве” “Загадкі дзеда Кандрата” “Калі саджуся за паперу…” “МузЫка” - майстар-клас па вырабе сувенірных паштовак - паказ інтэрмедый на біблейскія і свецкія тэмы «У чароўны свет батлейкі» - паказ мультыплікацыйнага фільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” паводле творчасці М.Багдановіча - музычную праграму “Падарожжа па любімых кінастужках” Шчыра запрашаем да супрацоўніцтва!
Back to Top