Трэйлер фільма “Культурны код“

Да Дня народнага адзінства маладая каманда «Беларусфільма» на чале з рэжысёрам Кірылам Халецкім рыхтуе прэм’еру “Культурны код“. Што значаць для маладых дзяржаўныя сімвалы нашай краіны? Якія яны, сапраўдныя патрыёты? І чаму моладзь выбірае для жыцця Беларусь? На гэтыя і іншыя пытанні глядач знойдзе адказы разам з галоўнымі героямі, якія выконваюць няпростае заданне – зняць фільм пра сцяг, герб і гімн нашай краіны… Прэм’ера фільма “Культурны код“ адбудзецца 5 верасня. А яго перадпрэм’ерны паказ – у Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах, у спецыяльным павільёне Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм“.
Back to Top