Спекчы — з’есці, каб шчасце меці. Абрад “Пекчы ката“ правялі ў Гомелі

Спекчы — з’есці, каб шчасце меці. Абрад “Пекчы ката” правялі ў Гомелі 22/01/2019г. У краіне ўсё яшчэ Каляды і гэта ў Беларусі не дзень, не два, а доўгі час — час вяселляў і адпачынку. Таму і гульняў і абрадаў захавалася нямала, а сярод іх і рэдкія. Назвы якіх гучаць часам ледзь не экзатычна. Дзесьці жэняць Цярэшку, хоча ён таго ці не хоча, а ў Лельчыцах на Гомельшчыне Пякуць ката. У межах калядных этнавечарынаў у філіяле Веткаўскага музея ў Гомлі і рэканструявалі гэты абрад.
Back to Top