Андрэй Мельнікаў - Краіна нараджэння (словы Марка Шагала, пераклад Рыгора Барадуліна)

Сачыць за творчасцю Андрэя Мельнікава можна праз: ФБ ВК Instagram TikTok Слухаць песні: Soundcloud Youtube Music Spotify Deezer Набыць альбом можна праз: Apple Music ù/1509226666 Amazon Mielnikaù&i=digital-music&search-type=ss&ref=ntt_srch_drd_B087D4HCQX Наш канал на Youtube: І зноў прыходзіць да мяне у госці поўня з той краіны, мне сцяг з чырвонай палатніны на нашай вуліцы в’ецца ў сне. Там свет абноўлены, імкне адтуль вятрэц на крылах лёгкіх, там сем’яў блізкіх і далёкіх згулі вяселлі без мяне. Я чую радасць галасоў, з якой жыццё прыймаюць людзі, што імі вызвалена ў гудзе агнём вінтовак і прамоў. О хмара, злітуйся ў бядзе, прыймі мяне ў свае вышыні! Я чую, голас долу стыне званоў, і дым з дамоў ідзе. Мой рот сказацьме слова ім. Мой край, засыпаны снягамі, пакуль мяне нясе дыханне, мая душа з табой ва ўсім. Я ў фарбах апяваў цябе, ці спадабаў ты песню тую? Мой голас сам сябе ратуе, як я, стаміўшыся ў журбе. Маўчыш ты, ці хочаш, мая краіна, каб сэрца маё разламілася мабуць? Каб ва мяне варыўся няспынна агонь, а табе засталася набыць? Я апяваў да стому воч тваіх людзей, лясы, паляны, твой твар твару як апантаны, благаслаўляю дзень і ноч… Ты крыўду маеш, мая краіна? Як ў бутлі вада, я перад табою адкрыты, даўно ўжо ты кінула сына у чуж-чужыну, наталіўшы тугою. І кроў замроеную табе я пашлю, дыханне маё слязою сцячэ, паветра блакіт развее, ляжаць буду ціха вязнем спакою. Спаць вечна прыб’юся да роднага схілу, і попелам ты мне пасыплеш магілу. #шагал#барадулін
Back to Top