“Такога вы не чулі“: Аляксандр Бергер пра трыб’ют гурту “Цэнтр“

30 кастрычніка ў Расіі выйшла першая частка трыб’юту гурту “Цэнтр“, які сёлета адзначае 40-гадовы юбілей. “Цэнтр“ — першапраходцы нью-вэйву і пост-панку ў СССР, а таксама піянеры эксперыментальнай электронікі і музычна-палітычнага актывізму ў постсавецкай Расіі. Яны запісвалі свае альбомы ў анлайн-рэжыме задоўга да таго, як гэта стала мэйнстрымам, і ўвогуле натхнілі і паўплывалі не на адно пакаленне музыкаў. У трыб’юце паўдзельнічалі тры беларускія каманды: гэта Dlina Volny, Mustelide і “Розы Люксембург“.
Back to Top