«Славянскі базар у Віцебску» пачынаецца ()

У прадчуванні фестывалю. Першыя мерапрыемствы ў рамках «Славянскага базару ў Віцебску» пройдуць ужо сёння. За тры дні да яго афіцыйнага адкрыцця. Выставачная праграма форуму стартавала праектам «Вялікі Рэмбрант, сапраўдныя шэдэўры генія» у Мастацкім музеі. На сцэну Летняга амфітэатра першай сёлета выйдзе расійская спявачка Зара. Сёння ўвечары яна будзе спяваць у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. А для ўдзельнікаў Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу запланаваная жараб’ёўка. Усе навіны «Славянскага базару ў Віцебску» глядзіце на тэлеканале «Віцебск». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top