Колькі каштуе самы загадкавы будынак Віцебска ()
Фонд «Віцебскаблмаёмасць» з пачатку года прадаў праз аўкцыёны больш дзясятка аб’ектаў невыкарыстоўваемай дзяржаўнай нерухомасці. Бюджэт дадаткова атрымаў звыш 100 тысяч рублёў. Апошні аўкцыён стаў рэкордным. Адміністрацыйна-вытворчы будынак на беразе Заходняй Дзвіны амаль у самым цэнтры Віцебска выставілі на аўкцыён за адну базавую, а прадалі амаль у тысячу разоў даражэй. Адразу тры пакупнікі – усе віцебскія фірмы – таргаваліся да апошняга.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017