Акцыя «Тыдзень лесу» стартавала ў Беларусі ()
У Віцебскай вобласці з 1 па 8 красавіка будуць пасаджаны сеянцы і саджанцы на тэрыторыі больш за чатыры тысячы гектараў. Амаль дзве трэція ў агульным аб’ёме пасадак зоймуць елкі. Яшчэ каля трэці прыпадае на сасну, і зусім нязначную частку складуць лісцевыя пароды дрэў. Акрамя 19 лясгасаў, да работ падключыліся і добраахвотныя памочнікі, сярод якіх прадстаўнікі розных ведамстваў і арганізацый, навучэнцы.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017