Хакеісты выходзяць на лёд ()
Новая каманда, новы трэнер, новыя амбіцыі на сезон. Хакейны клуб «Віцебск» рыхтуецца выступіць на Кубку Беларусі. Для калектыва, састаў якога памяняўся ў перыяд міжсезоння на 70 працэнтаў, гэта стане добрым выпрабаваннем, напярэдадні старту рэгулярнага чэмпіянату краіны. Віцябляне выйшлі з водпуску 4 ліпеня. Хакеісты прайшлі медыцынскі агляд. Пасля гэтага пачаўся інтэнсіўны трохтыднёвы збор на «зямлі». З канца ліпеня каманда пачала трэніроўкі на лёдзе. Трэнерскі штаб віцяблян робіць стаўку на выхаванцаў мясцовай школы хакея. Кіраўніцтва хакейнага клуба ідзе насустрач трэнерскаму штабу і ігракам ва ўсіх пытаннях. Задача на сезон перад клубам пастаўлена сур’ёзная – заняць 7 месца. Першы матч на Кубке РБ Кубке Руслана Салея ХК «Віцебск» правядзе ў чацвер 9 жніўня. Сапернік – гродзенскі «Нёман». Пачатак сустрэчы ў 19 гадзін.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017