Віцебск рыхтуецца да дня горада і пачынае прымаць падарункі ()

Цэнтр сучаснага мастацтва адным з першых павіншаваў імянінніка і падарыў яму «Партрэт горада» — спецыяльны выставачны праект. Штогод ён знаёміць публіку з сучасным мастацкім жыццём абласнога цэнтра і прадстаўляе работы, прысвечаныя яму і напісаныя спецыяльна для гэтай імпрэзы. У межах сёлетняй экспазіцыі самі віцебскія мастакі з’яўляюцца партрэтам горада, яго сузіральнікамі і творцамі. Зірнуць на Віцебск вачыма тутэйшых мастакоў можна да 9 ліпеня. Менавіта столькі працягнецца выстава. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top