У возеры Асінаўскім ракі святкуюць наваселле ()

Новы сквер на выездзе з горада пакінулі ў дар Віцебску ўдзельнікі 14-га Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Сваё дрэва тут пасадзіў і міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Каўхута. Нагадваць пра гэтую падзею віцяблянам і гасцям горада цяпер будзе камень з памятнай дошкай у гонар закладкі сквера. Акрамя таго, удзельнікі экафоруму арганізавалі беспрэцэдэнтнаю акцыю – запуск шыракапалага рака ў возера Асінаўскае, што ў Віцебскім раёне. Больш за 100 асобін прывезлі сюды з Шумілінскага раёна. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top