Пракуратура Віцебска ўзбудзіла крымінальную справу супраць тэлемагаў ()
Падманутая тэлемагамі жыхарка Віцебска дабілася ўзбуджэння крымінальнай справы. Яна ўзбуджаная пракуратурай горада Віцебска ў адносінах неўстаноўленай асобы па факце махлярства ў асабліва буйных памерах. Мы расказвалі гісторыю віцяблянкі Людмілы Германавай, якая за дапамогу экстрасэнсаў пералічыла расійскім тэлемагам каля 120 тысяч долараў.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017