Уборачная кампанія ў рэгіёне вызначае першых лідараў ()
Бешанковіцкі і Чашніцкі раёны вобласці ў лідарах па тэмпах уборачнай кампаніі. Тут скошана адпаведна 17 і 16 працэнтаў збожжавых ад плану. Усяго ж у рэгіёне абмалочана амаль 25 тысяч га. Сабрана каля 80 тысяч тон зерня з сярэдняй ураджайнасцю 32, 3 цэнтнера з гектара. У тройку лідараў па паказчыках ураджайнасці ўваходзяць хлебаробы Аршанскага – 41, 8 цэнтнераў з га, Вярхнядзвінскага – 38 і Віцебскага 36,4 цэнтнера на круг.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017