СШ №30 адзначае 50-цігадовы юбілей ()
Багатая гісторыя ўстановы адукацыі бярэ свой пачатак са жніўня 1966. Сёння школа – гэта сучасная ўстанова адукацыі, са сваімі шматгадовымі традыцыямі. За паўвекавую гісторыю з яе сцен выйшлі больш за 5 тысяч выпускнікоў. Асобным пунктам ў сучаснай гісторыі школы стаяць кадэцкія класы. З 2008 года за час іх існавання больш за 70 навучэнцаў сталі курсантамі ваеннай акадэміі. Сёння ў школе атрымліваюць адукацыю каля паўтысячы вучняў. Сімвалічны канцэрт пад назвай «Нам – 50» сабраў педагогаў, вучняў і заслужаных ветэранаў настаўніцкай працы.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017