Падрыхтоўку і ход уборачнай узялі на кантроль сілавікі ()
Па даручэнні Прэзідэнта падрыхтоўка і ход уборачнай – пад пільнай увагай праваахоўнікаў і ратаўнікаў. У Віцебскай вобласці створаны сумесныя групы з прадстаўнікоў абласнога ўпраўлення МНС, пракуратуры, дзяржкантролю, інспекцыі дзяржтэхнагляду, міліцыі. У полі зроку – гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі, выкананне правіл пажарнай і працоўнай бяспекі, захаванасць новага ўраджаю. Графік выезда такіх груп зацверджаны пракурорам вобласці.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017