Лявон Вольскi - Мала сказаць: ненавiджу...

Мала сказаць: ненавiджу, Мала сказаць: прызнаю, Бiцца за праўду -- i выжыць, Нiбы салдат у баю. Дрэннаму -- не пакарыцца, Добрае -- не празяваць. З дробнай хлуснёй не мiрыцца, З буйнай хлуснёй ваяваць. Гэтым бы i кiравацца... Толькi i зло i хлусня Хiтра маскiравацца Вучацца спрытна штодня. Нехта i подлы, i хiжы Клятву паўторыць тваю: З ворагам бiцца -- i выжыць, Нiбы саладат у баю.
Back to Top