Знішчэнне крыжоў у Курапатах — вандалізм ці добраўпарадкаванне?
Раніцай 4 красавіка рабочыя Бараўлянскага лясгасу пад аховай міліцыі знеслі ўсе крыжы, якія ўсталявалі летась ва ўрочышчы Курапаты неабыякавыя грамадзяне. Пакуль рабочыя валілі і грузілі крыжы на машыны, міліцыя затрымлівала абураных такімі дзеяннямі актывістаў. Сярод затрыманых — Зміцер Дашкевіч і Павел Севярынец.
Ці атрымалі тыя, хто усталёўваў крыжы ў Курапатах, тлумачэнне такім дзеянням рабочых лясгаса? Ці стане 3-D-плот, які нібыта паставяць на месцы крыжоў, годнай ім заменай? Што можа стаяць за такімі дзеяннямі ўлады?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць людзі, якія бралі ўдзел ва ўсталяванні крыжоў ва ўрочышчы Курапаты — Юлія Ляшкевіч і Стась Карпаў.
3,075 views
150
33
6 years ago 00:34:36 1
Знішчэнне крыжоў у Курапатах — вандалізм ці добраўпарадкаванне?