Зараз анлайн-экскурсіі становяцца неад’емнай часткай работы культурных устаноў. І мы падрыхтавалі відэа па адным з рэгіёнаў Беларусі - сектару «Падняпроўе». У экскурсію ўключаны найстарэйшы помнік нашага музея - царква 1704 года з вёскі Барань, агляд бортніцтва на тэрыторыі Беларусі, а таксама млын з Хоцімскага раёна. Акрамя таго, вы ўбачыце хаты беларускіх сялян унутры і атрымаеце асалоду ад беларускай мовы нашага экскурсавода.
.