О, Беларусь, любоў мая і гонар (паэтычная акцыя)

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў члены народнай студыі аматарскай літаратурнай творчасці “Крынічка” цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Чыгрынава абвясцілі паэтычную акцыю “О, Беларусь, любоў мая і гонар”. Са сваімі аўтарскімі вершамі і вершамі беларускіх і рускіх паэтаў, якія прысвечаны Беларусі, ахвярам Вялікай Айчыннай вайны і гераічнаму подзвігу абаронцаў Айчыны, свае відэаролікі даслалі жыхары нашага горада і раёна, крынічане. У выніковы ролік увайшлі лепшыя выступленні чытальнікаў і аўтараў вершаў. #дзеньнезалежнасці #вершы #касцюковіцкаябібліятэка
Back to Top