1. Ты, наша Маці, заўсёды ласкава
ўвесь свет ахінаеш нябесным плашчом.
І ў моманты буры чуваеш спагадна,
каб ахоўваць наш шлях і дом.
Марыя, Маці Хрыста, любячага Сына,
Марыя, да Яго Ты вядзі, апякуйся ўсімі.
Пр.: Каралева супакою, маліся за нас. / 4x
2. У выпрабаваннях прысутная побач,
Ты, Маці Касцёла, нас вучыш любіць,
даваць суцяшэнне, дзе смутак і горыч;
слухаць Слова, надзеяй жыць.
Марыя, Маці Хрыста, церпячага Брата,
Марыя, нашы сэрцы ўзмацняй, у веры каб трываць нам.
Пр.
3. Высілкаў дарогі натхні не баяцца,
Ты нас не пакінеш ніколі ў бядзе.
Нясеш супакой, каб ісці й спадзявацца:
дзе Твой Сын – там святло ўзыдзе.
Марыя, Маці Хрыста, уваскрослага Збаўцы,
Марыя, просім, намі кіруй, Бога ў Тройцы дар Ты.
Пр.
акорды:
мп3:
Пра гісторыю з’яўлення закліку “Каралева супакою, маліся за нас“: