Пытанне тыдня: тэлеканал “Беларусь-3“

Паводле апошняга перапісу насельніцтва 60% жыхароў краіны назвалі сваёй роднай мовай беларускую. 30% нашых суайчыннікаў штодня размаўляюць па-беларуску дома. Столькі ж беларусаў, па дадзеных апытання лабараторыі “Новак“, хацелі б часцей глядзець тэлеперадачы на беларускай мове. Што думаюць людзі на вуліцах Менска? Ці жадаюць яны глядзець беларускамоўнае тэлебачанне? Сёлета ў Беларусі адчыняць новы тэлеканал -- “Беларусь-3“, цалкам беларускамоўны. На ім будуць паказваць фільмы, дубляваныя на беларускую мову, культурныя, рэлігійныя праграмы, перадачы для дзяцей і падлеткаў. Мы пацікавіліся ў суразмоўцаў, якія перадачы яны хацелі б пабачыць на гэтым тэлеканале.
Back to Top