Святы Губерт

3 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Губерта, апекуна паляўнічых, леснікоў, рыбаловаў і кушняроў. Ён жыў у VII ст. і вядомы як біскуп і місіянер. Яго жыццёвы шлях быў няпростым, і навярнуцца да Бога яму дапамог выпадак на паляванні, дзе будучы святы ўбачыў аленя са ззяючым паміж рагамі крыжам. Святы вядомы таксама як абаронца ад вар’яцтва і ад укусаў сабак.
Back to Top