VAL - Da Vidna (Eurovision Belarus 2020)

Прэм’ера! VAL - Da Vidna (Eurovision Belarus 2020) Спампаваць і дадаць у плэйліст: Наша першая песня па-беларуску і першая конкурсная песня для Еўрабачання. Усё-ткі прыгожа, калі краіна нясе сваю культуру свету. «Да вiдна» — гэта гісторыя дзяўчыны, якую аддалі замуж супраць яе волі. Але, як кажуць, сэрцу не загадаеш. А тое, што адбываецца ад цямна і да відна, для ўсіх застанецца таямніцай. Напісаць лірыку да гэтай песні мы запрасілі паэта Мікіту Найдзёнава. Гэта наш першы вопыт такога роду і мы спадзяемся, што вам спадабаецца. ⠀ Музыка: Уладзіслаў Пашкевіч, Валерыя Грыбусава Тэкст: Мікіта Найдзёнаў Аранжыроўка, звядзенне, майстарынг: Freimann Music Вокладка: Уладзімір Коўпак VAL у сацыяльных сетках: Арганізацыя канцэртаў: Андрэй 375 (29) 707-22-22 @ #EUROVISION2020 #ESC2020 #BELARUS Заплятала восень ясну косамі ды распляла Заплутала, як зіма замятае сцежкі познія сабой дабяла Запытала, ой нашто мне той, каго не выбірала Ой, заблытала да відна, ночка цёмна таямніцамі і жарсцю паўна Да відна, да відна засталася не адна Да відна, да відна востры месяц нас яднаў Да відна, да відна востры месяц нас яднаў Да відна, да відна засталася не адна Не мая віна, засталася не адна Ой, як мала маладзенькая ў дзеўках ды пабыла Ой, як рана, ой рана, ружа белая, каму ты так квітнець пачала? Ой, ты мама, ой нашто мне той, каго не выбірала Ой, заблытала да відна ночка цёмна таямніцамі і жарсцю паўна Да відна, да відна засталася не адна Да відна, да відна востры месяц нас яднаў Да відна, да відна востры месяц нас яднаў Да відна, да відна засталася не адна Не мая віна, засталася не адна Засталася не адна
Back to Top