Сябры, завяршыўся наш традыцыйны перапынак па паездках у дзіцячыя сацыяльныя ўстановы.😄😄😄 10 лютага мы адкрылі новы сезон акцый у Маўчадскай школе-інтэрнаце.👭👬👫 Хочацца сказаць, што ў гэтым годзе мы будзем рабіць упор больш на адукацыйныя праграмы, прафарыентацыю і сацыялізацыю дзяцей.✍🎓📚Так што калі хтосьці жадае нам дапамагчы, альбо паўдзельнічаць разам - будзем рады!🤝😊
Што тычыцца паездкі ў суботу, то яна прайшла класна: разам рабілі кармушкі для птушак, малявалі, падбіралі і выразалі вопратку папяровым лялькам, быў любімы аквагрым, валейбол, а таксама круты майстар-клас ад Анастасия Вдовина па зумбе.❤❤❤ Нягледзячы на колькасць дзяцей (140) занятыя справай былі ўсе.👌👌👌 Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у паездцы, перадаваў для дзяцей сродкі першай неабходнасці і дапамагаў у арганізацыі, Маі Чэхавай за фотаздымкі.😊👏❤ Наступная паездка плануецца ў Гарадзе