У Мінску супрацоўнікі МНС выратавалі жанчыну

Шасцідзесяцітрохгадовая мінчанка ледзь не патанула ў Свіслачы. У раёне вуліцы Даўмана яе заўважыў мінак. Жанчына знаходзілася за восемдзясят метраў ад берага. Ратавальнікі прыбылі хутка і перадалі пацярпелую медыкам. Зараз пацярпелая з дыягназам “агульнае пераахаладжэнне“ знаходзіцца ў бальніцы. Паводле слоў ратавальнікаў, жанчына была ў цвярозым стане. Адзначым, з-за веснавой адлігі выхад на лёд зараз вельмі небяспечны.
Back to Top