Дуракам закон не писан! А як па-беларуску? | Вучым мову і перакладаем правільна – Ладны пераклад
Дуракам закон не писан! А як будзе па-беларуску? У сённешнім відэа працягваем вучыцца думаць па-беларуску і рабіць дакладны пераклад з расейскай мовы.
Яшчэ раз хацелася б адзначыць: “Ладны пераклад” – не ўрокі. Няма тут ні настаўнікаў, ні вучняў. Хутчэй гэта гутарка. Нашы агульныя развагі над тым, што мы ўпусцілі і як гэта адшукаць. Бо ўсе ж у аднолькавых умовах жывем – у тым асяродку, які маем. І здольныя мяняцца, толькі калі будзем разам.
А памылкі? – Ва ўсіх ёсць і будуць. Не трэба іх баяцца. Проста выправіліся – і наперад!
І сёння – будзем жартаваць! Ды кпіць. Бо беларускі жарт без кпінаў – што гай без дрэваў.
Але ж трымаем cубардынацыю.
Спачатку – народны гумар, а потым – сучасны.
“Дуракам закон не писан“. Гэта па-руску. А як будзе па-беларуску правільна? “Дурны законаў не мае, ён свае выдумляе“.
Пра чалавека, які старанна хавае свае праблемы ці блефуе, кажуць па-руску: “Держит фасон”. Ці “держит лицо”.
А ў нас? “У гаршчку трасца кіпіць, а на назе бот рыпіць”. Шыкоўна ж! Ну, і анекдот у тэму ўзга