Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала, ч. 3. Жамчужніца і Рыбец | Казкі-падабайкі 👍

► Пішыце нам у Telegram-чат: “Казкі на Добрым“! ► Увага! Зваротная сувязь для маленькіх гледачоў! Вы можаце дасылаць нам свае каментары ці малюнкі-ілюстрацыі да казкі, якая спадабалася, у Telegram-чат ці на электронную пошту: kazkibydobry@ У адным з выпускаў мы абавязкова зладзім выставу вашых малюнкаў. А з пераможцамі выйдзем на відэасувязь і пазнаёмімся асабіста! — — — Казачнік Алесь і малпачка Чычы чытаюць 3 частку казкі беларускай пісьменніцы Алены Масла “Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала”. Выправілася рапушка ад Глейніка надвячоркамі і за ноч дабегла да Вяты. Гэта рэчка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, якая ўпадае якраз у Заходнюю Дзвіну. Туды і трэба нашай адважнай падарожніцы. А там, па Заходняй Дзвіне - да самага Балтыйскага мора, у Палангу, да цётачкі. Наступны дзень жабка праспала, схаваўшыся пад драўляным мастком. Ажно пакуль не разбудзіла яе гучная гаворка. Ля самага берага ўбачыла двух жукоў, якія завіхаліся каля вялікай ракавіны. Гэта былі ты
Back to Top