Батл з Гугл перакладчыкам — кут, рог ці вугал? Глядзі, не пераблытай | Вучым мову – Ладны пераклад
У нас чарговы батл з Гугл-перакладчыкам.
На гэты раз дадзім яму цэлы сказ: “Угол дома ярким пятном выделялся на серой городской улице”.
І як перакладае Гугл?
“Кут хаты яркім плямай вылучаўся на шэрай гарадской вуліцы”.
Ажно тры памылкі 😱!
► Першая – сэнсавая. У нас жа вугал з вуглом розняцца. Той, што на вуліцы – знешні. Гэта рог. Ці проста вугал, з рэшты. Але ніяк не кут. Бо кут – гэта тое, што знутры, у пакоі.
► Другая памылка. У сказе размова пра гарадскую вуліцу. Са шматпавярховымі будынкмі. Тады якая ж хата? Значыць, павінна быць так: “рог дома”, - а не “кут хаты”.
► Спалучэнне “ярким пятном” ён пераклаў – “яркім плямай”. Не ведае, што слова “пляма” ў нас жаночага роду.
Тры памылкі на адзін невялічкі сказ. Згадзіцеся, гэта зашмат!
Дык як будзе правільна?
“Рог дома яркай плямай вылучаўся на шэрай гарадской вуліцы”. Вучымся думаць па-беларуску! Вучым мову!
Не давярайце Гуглу, не трапляйце ў пастку ўласнай ляноты.
Лепей перакладайце самі. На нашу мілагучную, нашу шляхетную родную мову.
Ладнага перакл
1 view
684
271
3 months ago 00:21:08 1
Omni-Man VS Bardock (Invincible VS Dragon Ball Z) | DEATH BATTLE!