Крама — Дапіў віно / Krama — Dapiŭ vino // песня з новага альбома «Зацьменны блюз»

Легендарны гурт «Крама» пры падтрымцы грамадскай кампаніі «Годна» прэзентаваў кліп на песню «Дапіў віно» і анансуе выхад новага альбома «Зацьменны блюз» 12-га траўня. У здымках кліпа паўдзельнічалі сябры гурта: Дзяніс Дудзінскі, Хауа Амуда, Уладзімір Пугач і Аляксандр Памідораў. — Гэтая песня з тых, якія як напісаныя, так і запісаныя, — каментуе фронтмэн гурта Ігар Варашкевіч. — У яе і тэкст вельмі просты і кароткі. Гаворка ў ім ідзе пра сяброў, якія сабраліся праз гадоў 20-30 і аддаюцца ўспамінам. Але адзін з іх пастаянна «пантуецца», ды астатнія прапануюць яму з’ехаць на таксоўцы альбо выйсці ў акно. Як часта гэта робіцца, кліп не зусім прывязаны да сэнсу. На 50% гэта імправізацыя — як і выбар персанажаў ды акцёраў, якія ўсе адразу натхніліся задумай ды пагадзіліся паўдзельнічаць без усялякіх ганарараў. У выніку атрымалася менавіта тое, што мы хацелі! Рэжысёр кліпа — даўні сябра сям’і Ігара Варашкевіча. Яго фота можна знайсці на вокладцы альбома «Крамы» «Што дапаможа нам» (1998). Гэта не першая яго супр
Back to Top