atesta - дэльфіны

atesta - дэльфіны музыка Улляна&Аляксей Паўловіч тэкст Алесь Плотка Альбом “16 “ відэа зроблена ў супрацоўніцтве з RAZAM solidarity creative platform. Выкарыстаны матэрыялы Канцэрту “Партызан-Рок“, які праводзіўся Фондам Razam z Belarus - music by atesta audio mastering by Sergej Tilibtsev Video editing by Sergej Tilibtsev 3PM Studio, Hamburg Дэльфіны Верагодна Мы тут, мы тут не назаўжды. Што заўгодна Каб пеў, каб пасміхаўся ты. Вось ты глядзіш на мяне так бестактна, Позірк прыгожы (ў) першых кантактаў, Свет ахінае гарачая хваля, І шнур бікфордаў гарыць паміж намі. Chorus Дэльфіны, Мы дэльфіны, Мы прыгожыя, невінныя, Сонца грэе нашы спіны. Адназначна Мы тут, мы тут не назаўжды. На ўдачу Дай мне манету, спалі мне масты. Можа апошняе гэтае сэлфі? Можа быць памяць стане на верфі? Хто застанецца ў спісе кантактаў? Ты ўсё глядзіш на мяне так бестактна... Chorus Дэльфіны, Мы дэльфіны, Мы прыгожыя, невінныя, Сонца грэе нашы спіны.
Back to Top