Vinsent — Kosmas: нечаканая прэм’ера ад самага вядомага беларускамоўнага рэпера

Нарэшце ён вярнуўся ў эфір. На ютуб-канале «Годна» эксклюзіў — самы вядомы беларускамоўны рэпер Vinsent прэзентуе кліп на новую песню «Kosmas». «Глядзі, гэта ўсё пакаленне. Яно нібыта насенне. Да нябёсаў прарастае. Дзе б мы ні былі, які б ні быў складаны лёс чалавека, мы ўсё адно прарасцём. Да нябёсаў. І пабудуем свой космас. 2020-ы год, безумоўна, легендарны, але змаганне за Беларусь пачалося значна раней і яно не скончыцца ніколі. Гэта марафон на ўсё жыццё. Гэта песня-прысвячэнне нашым людзям, нашаму вялікаму любімаму народу», — дзеліцца артыст. Слухайце сінгл «Kosmas» на музычных платформах: Слухайце альбом Vinsent «Vir» на музычных платформах: Ютуб-канал Vinsent’а: Словы: Vinsent. Музыка: BenzMuzik. Відэа: Colorit Studio. Фота: Monika Ney. Хор: Commendo. Падзякі: Зміцер Грыневіч, Maria Czykwin, Васька Пілот, Сяргей Марозаў, Demian Ogitak, AlexBYtop, Onliner, Piotr Żmijewski. Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіс
Back to Top