«ДЗЮЙМОВАЧКА» – Ханс Крысціян Андэрсен; рэжысёр-пастаноўшчык: У. Савіцкі
ДЗЮЙМОВАЧКА 0
Чароўная гісторыя на дзве дзеі
Ханс Крысціян Андэрсен
П’еса Юрыя Шчуцкага паводле аднайменнай казкі
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса РУЛЁВА
Кампазітар: Рыгор УЛАСЮК
Харэограф: Яфім ФАДЗЕЕЎ
Пераклад: Жаны ЛАШКЕВІЧ
Вершы: Янкі ЛАЙКОВА
Шаноўныя дзеці!
Вы ўжо ведаеце столькі казак і чароўных гісторый, што вас і не
здзівіш. Але ў тэатры іх не толькі расказваюць. Іх паказваюць, таму
кожная знаёмая казка выглядае крыху незнаёмай. Усё залежыць ад
Чараўніцы, якая ўзялася за справу. Наша тэатральная Чараўніца – добрая і спагадлівая, але патрабавальная і строгая. Вы гэта адразу заўважыце. Пра Дзюймовачку яна пачула ад сваёй бабулі, а тая ведала самога Ханса Крысціяна Андэрсена, казачніка, з якім размаўлялі расліны, жывёлы і птушкі. Аднойчы казачнік гасцяваў у доме, дзе пад страхой гнездзілася Ластаўка і ціліўкала птушанятам пра асабістае знаёмства з Дзюймовачкай. Казачнік распытаў птушку, пераказаў расповед знаём