28 красавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт наведалі прадстаўнікі беларускай творчай эліты: пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, спявак і музыка Зміцер Вайцюшкевіч, галоўны рэдактар часопіса ARCHE Валер Булгакаў, паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў, а таксама літаратарка і намесніца старшыні беларускага ПЭН-цэнтра Марыйка Мартысевіч.