Прыемна пазнаёміцца

Вітаю Вас, мае сябры! Я ведаю, што вы любіце і паважаеце мову той зямлі, на якой нарадзіліся ці жывяце. Працуючы настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, я пабачыла, наколькі складана даецца вучням гэты прадмет. Скажу больш: яны яго не любяць, часта ігнаруюць. Прычына гэтага на паверхні: яны размаўляюць і думаюць па-руску. Я вырашыла дапамагчы школьнікам і іх бацькам. Пачну я з чытання праграмных твораў, пачынаючы з пятага класа. У планах - дапамога па беларускай мове. Падпісвайцеся на мой канал, сачы
Back to Top