Кандыdating #2: экс-зубровец Павел Юхневіч | экс-зубровец Павел Юхневич

35-гадовы Павел Юхневіч — адзін з самых цікавых кандыдатаў у дэпутаты на гэтых выбарах. У яго палітычным бэкграўндзе “Малады фронт“ і “Зубр“, а гэта значыць — нясумныя 2000-я. Можа, таму Юхневіч і правёў у статусе кандыдата ўсяго 10 дзён? Сёння Павел Юхневіч працуе ў прыватным бізнесе, гадуе двух дзяцей. І працягвае займацца палітыкай. У праграме Змітра Лукашука “Кандыdating“ ён распавядае пра страчанае пакаленне беларускіх палітыкаў, супраціў, здраду, посттраўматычны сіндром і прычыны не любіць беларусаў.
Back to Top