Купалаўцы закрываюць свой другі сезону ў духу старажытных абрадаў – ужо 25 чэрвеня а 23:00 паводле беларускага часу адбудзецца анлайн-паказ спектакля “Дзяды” паводле славутай паэмы Адама Міцкевіча. У гэты час спонсары нашага канала маюць шанец першымі далучыцца да анлайн-прагляду спектакля на YouTube!
❗АБВЯШЧАЕМ ПЕРАДПАКАЗ! Калі вы яшчэ не аформілі падпіску, далучайцеся проста цяпер. Пераходзьце па спасылцы , цісніце кнопку “спансіраваць“ і чакайце прэм’еру ў прызначаны час – 25 чэрвеня а 23:00 па Мінску.
⚡А ўжо 26 чэрвеня а 19:00 мы запрашаем усіх-усіх-усіх каханенькіх-родненькіх на афіцыйную youtube-прэм’еру. Штосьці будзе!
“Дзяды” – гэта праект незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” і польскага рэжысёра Паўла Пасіні. Момантам творчага судакранання стала творчасць Адама Міцкевіча – ураджэнца Наваградка, выгнанніка, які ўсё жыццё шукаў дарогу дадому.
Мы спалучылі містычную частку паэмы з эпізодамі ў турме, і ўжо падчас рэпетыцый стала зразумела: накладанне класічнага тэксту на актуальную беларускую сітуацыю, падзеі ў свеце і досвед пастановачнай каманды робіць спектакль максімальна сугучным рэальнасці. Лёс зняволенага ў святаянскіх мурах Густава прарастае ў новай рэчаіснасці, а боль новых вязняў прамаўляе ягонымі словамі. І праз два стагоддзі пасля напісання паэма захавала сваю аб’яднаўчую моц – гэта яшчэ адзін напамін гледачам розных краін пра тое, як шмат нас злучае, якія мы блізкія духам, і наколькі важна не забываць падтрымліваць адзін аднаго – праз міцкевічаўскі абрад тэатра, праз слова, такое гулкае за высокімі мурамі турмаў і межаў.
Пераклад – Серж Мінскевіч
Пастаноўка – Павел Пасіні
Сцэнаграфія і касцюмы – Аляксандра Канарска
Музыка – Эрык Арлоў-Шымкус
Сцэнарная кансультацыя – Ірына Лапо
Гук – Ярэк Рудніцкі
Святло – Мікалай Суркоў
Грым – Аляксандра Дэмбоўчык
Ролі выконваюць:
Гусьлярка / Пані Ралісон – Зоя Белахвосцік
Дзяўчына / Дух / Зося – Валянціна Гарцуева
Прыяцель вязня / Байкоў – Аляксандр Зелянко
Юзя / Анёл / Сава – Крысціна Дробыш
Сэнатар / Злы Пан – Алег Гарбуз
Доктар – Андрэй Корзан
Густаў / Палікан / Крук – Андрэй Дробыш
Конрад – Аляксандр Гарцуеў
Ксёндз Пётр – Эрык Арлоў-Шымкус
🚩 Прэм’ера для спонсараў youtube-канала– 25 чэрвеня 23:00 (беларускі час)
🚩Прэм’ера для ўсіх-усіх-усіх – 26 чэрвеня 19:00 (беларускі час)
#belarustheatre #купалаўцы #kupalauсy
4 views
1037
324
5 years ago 00:09:07 34
’DZIADY’2019_Miareža_’Дзяды, вы мое, Дзяды...’
7 years ago 00:00:44 11
ДЗЯДЫ (Відэа)
12 years ago 00:04:24 21
Дзяды 2012г. Гомель
5 years ago 00:06:36 13
’DZIADY’2019_Яўген Барышнікаў_’Дзяды’
12 years ago 00:02:03 35
Дзяды ў Лошыцкім яры
9 years ago 00:00:38 40
Дзяды 1987 <#РадыёСвабода>
10 years ago 00:02:51 24
ПРЭМ’ЕРА “ДЗЯДЫ“ (Відэа)
9 years ago 00:14:06 70
Радаўніца. Дзяды ч.1.
10 years ago 00:02:41 22
Дзяды
10 years ago 00:03:18 14
ДЗЯДЫ
11 years ago 00:31:28 50
Свабода бяз гальштукаў: Гэлаўін ці Дзяды?
9 years ago 00:41:47 44
УЖЫВУЮ! Шэсце на Дзяды-2015 <#NashaNiva>
5 years ago 00:00:00 8
Дзяды 2019
8 years ago 00:10:59 15
Натальля Федарэнка пра свята “Дзяды“ <#BelarusWorld>