Прэм’ера! З нагоды Міжнароднага тыдня беларускай культуры гурт «Майтай» выпусціў песню «Белы кіт».
Майтай «Белы кіт» ЕР:
Гурт Андрэя Дзяркова, вядомы па саўндтрэках да папулярнага расійскага серыяла «Бывшие», запісаў міні-альбом з загалоўнай песняй на беларускай мове.
Пра альбом: «Чатыры трэкі пра адвечны вір чалавечых пакутаў, пра развітанне з ілюзіямі і беспадстаўнымі надзеямі, пра адны і тыя ж пытанні, адказы на якія можна пабачыць толькі ў вачах тых, хто гіне дзеля Кахання і Волі».
Пра песню «Белы кіт»: «Увесну 2020-га я пабачыў у небе над Мінскам белага кіта. Агромістую чыстую безабаронную рыбіну. Ён плыў у блакітным небе-моры, паступова знікаючы, быццам пагружаючыся ў глыбіню — плывучы наверх ён быццам сыходзіў на дно. І ніхто там, у блакіце-паражнечы не меў магчымасці яго параніць ці, тым больш, забіць. Ніхто і ніколі. Я стаяў на зямлі і шаптаў яму: “Можа яшчэ пабачымся“».
Міжнародны тыдзень беларускай культуры ладзіцца па ін