Zenon - Літвіны, Litviny, Litwiny

Video: Bitwa pod Wiedniem 1683; Год 1612 Music: Zenon Мы Беларусы - Мы гістарычныя Літвіны! Мы жывем на Беларусі - у гістарычнай Літве! У японцаў былі Самураі, а ў нас, у беларусаў-літвінаў былі Крылатыя гусары. Крылаты гусар - гэта сімвалам вайсковай магутнасці беларускай-літвінскай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага* ( *згодна з сучаснай гістарычнай канцэпцыяй, прыметнік “літоўскае“ ў назве княства павінны быць заменены на сучасны прыметнік “літвінскае“, адпаведна назва княства павінна гучаць Вялікае Княства Літвінскае, а не літоўскае). Сёння Крылаты гусар мае суверэннае права стаць сімвалам узброеных сілаў Беларусі-гістарычнай Літвы. Беларусы - гістарычныя літвіны з’яўляюцца старажытным і мудрым народам, які хаця ж змяніў сваю назву, але захаваў душу. Фолькавая версія песні “Літвіны“ з’яўлецца ўвасабленнем прыгажосці і велічы няскоранага духа беларускага-літвінскага народа. Літвіны Рэфрэн\Прыпеў: Em C Гэй, гэй, гэй, Лівіны G D Амінайце пушчы ды нізіны Грай, Грай, Грай званочак Мой сінявокі сакалочак 1 - Зварот\Куплет: Em C Дзесьці там ля роднай хаты G D Ускочыў на каня гусар крылаты Развітаўся з татам з мамай Ды прыгажуняю Святланай Рэфрэн\Прыпеў. 2 - Зварот\Куплет: Вее, вее,вее, вее вецер Раскідала нас па белым свеце Сэрца б’ецца на Радзіму рвецца На момант спыніцца і зноў заб’ецца Рэфрэн\Прыпеў. 3 - Зварот\Куплет: Ой дарожка доўгая да дому За Вялікае Княства за Карону Пераможам ворагаў спакусы Мы ж Літвіны, Мы ж Беларусы
Back to Top