29 кастрычніка ў віленскай рэстарацыі “Марцэлькіна Клець“ (“Marceliukės Klėtis“) адбылася канцэртная вечарына вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага. Мерапрыемства наведала каля 100 чалавек, сярод якіх былі студэнты і выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, беларуская творчая і грамадская эліта.
Акрамя канцэртнай праграмы, гасцей вечара чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: у Вільні з’явілася першае беларускамоўнае меню, якое таксама было прэзентавана.
Мерапрыемства было зладжана моладзевай асацыяцыяй StudAlliance пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і рэстарацыі “Марцэлькіна Клець“.
Музыка:
Лявон Вольскі - Дай мне знак
Лявон Вольскі - Пахне чабор
32 views
0
0
7 months ago 00:02:46 1
Уладзімір Пугач & Лявон Вольскі - Дыхаем зноў (official music video, 2020)
8 months ago 00:03:07 1
Лявон Вольскі - Тры чарапахі (Lyric Video, 2019)
9 months ago 00:24:51 1
Беларускі Роберт Плант, першае Басовішча, трагічныя смерці ўдзельнікаў | Культавы гурт «Мясцовы час»