У Гарадку прайшла «Віцебская лыжня-2018» ()
У суботу ўвесь Паўночны рэгіён Беларусі ўстаў на лыжы. На Вараб’ёвых гарах у Гарадку на лыжаролернай трасе прайшло традыцыйнае зімовае культурна-спартыўнае свята “Віцебская лыжня-2018”. Сотні жыхароў вобласці выйшлі на старт гонак, прынялі ўдзел у гульнях, конкурсах і спаборніцтвах. А яшчэ частаваліся разнастайнымі прысмакамі, спявалі і танчылі пад акампанемент беларускіх музыкаў.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018