Дом на Суворава vs. новабудоўля на Грыбаедава ()

Жыхары дома № 41 па вуліцы Суворава ў Віцебску абураны будаўніцтвам новага шматкватэрнага дома побач па вуліцы Грыбаедава. Яны патрабуюць перагледзець праект. Згодна з ім – новабудоўлю змясцілі да іх у двор, што прывядзе да скарачэння дваровай тэрыторыі, парковачных месцаў і прынясе іншыя нязручнасці. Каб знайсці кампраміс, чыноўнікі сустрэліся з жыхарамі дома. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top