Новы корпус Міёрскай бальніцы пачне прымаць пацыентаў у маі ()
Работы на аб’екце выходзяць на фінішную прамую, тут працуюць спецыялісты двух дзясяткаў арганізацый і прадпрыемстваў, якія набліжаюць доўгачаканы момант адкрыцця. Да 30 красавіка плануецца завяршыць работы па ўстаноўцы новага абсталявання. З ходам работ на новым будынку бальніцы, якую так чакаюць жыхары раёна, азнаёміўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Кіраўнік вобласці выказаў упэўненасць: корпус бальніцы адкрыецца ў запланаваныя тэрміны.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018