Пры высокай яўцы і без парушэнняў ()

У Віцебскай вобласці завяршыліся выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання. Галасаванне прайшло пры высокай яўцы і без парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі галасавання. Паводле папярэдніх дадзеных ўсяго ў галасаванні на Віцебшчыне прынялі ўдзел амаль 84 з паловай працэнта выбаршчыкаў. Для нашага рэгіёну сёлетняя выбарчая кампанія адзначылася ўдвая меншай, у параўнанні з папярэднімі выбарамі, колькасцю зваротаў і скаргаў у абласную выбарчую камісію. Канчатковыя вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Цэнтрвыбаркам падвядзе не пазней 23 лютага. Нагадаем, што на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання трэба абраць 3112 дэпутатаў, у тым ліку 2253 - у сельскія і пасялковыя Саветы, 133 - у гарадскія, 666 - у раённыя, а таксама 60 дэпутатаў у абласны Савет дэпутатаў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top