Класіка на ўсе часы ()

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа рыхтуе прэм’еру – сямейную драму «Апошнія» паводле п’есы Максіма Горкага. Гэта першая пастаноўка Міхася Краснабаева ў якасці мастацкага кіраўніка віцебскага тэатра. Прэм’ера запланаваная на 21 лістапада. Адначасова коласаўцы працягваюць рэпетыцыі новага навагодняга спектакля. Сёлета напярэдадні свята дзеці ўбачаць на галоўнай тэатральнай сцэне Віцебска «Прыгоды Чыпаліна». А адразу пасля Новага года мастацкі кіраўнік коласаўскага тэатра Міхась Краснабаеў пачне работу над легендарнай пастаноўкай «Сымон-музыка». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top