Першы медаль «100 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» ()
Першы ў Віцебскай вобласці медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» уручылі жыхару абласнога цэнтра Аляксею Міхайлавічу Іванову – удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Ён вызваляў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горад Гродна, ваяваў у Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі. Юбілейны медаль ветэрану ўручылі ваенкам вобласці Руслан Шкодзін і старшыня абласной арганізацыі ветэранаў Сяргей Альсевіч.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018