Акцыя БРСМ «Моладзь вырашае» стартавала ў Віцебску ()
Да 17 лютага выбаршчыкі могуць напісаць пажаданні патэнцыйным дэпутатам. Акцыі праходзяць ў грамадскіх месцах. Пасля саміх выбараў – 18 лютага – наказы грамадзян будуць перададзены народным абраннікам. У Віцебскай вобласці на 3112 месцаў у мясцовыя Саветы зарэгістраваны 3330 кандыдатаў. Палову з іх складаюць жанчыны. Трэць кандыдатаў – прадстаўнікі сацыяльнай сферы, кожны пяты — працуе ў сельскай гаспадарцы.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018